У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алешка.
Васіль Іванавіч Алешка (укр.: Васи́ль Іва́нович Але́шко (Оле́шко), 31 студзеня (12 лютага) 1889, Сумы – не раней за 1942 г., там жа) — украінскі паэт, празаік, драматург. Сын дробнага рамесніка. Пасля заканчэння Сумскага агранамічнага вучылішча (1907) працаваў аграномам на Кацярынаслаўшчыне. З 1922 г. — загадчык аддзела сумскай газеты «Плуг і молат» (укр.: «Плуг і молот»). Дэбютаваў як паэт у 1907 г. вершам «Па вясне» (укр.: «По весні») ў часопісе «Родны край» (укр.: «Рідний край»). Друкаваўся ў часопісах «Літаратурна-навуковы веснік» (укр.: «Літературно-науковий вісник»), «Родны край» і інш. Належаў да Саюзу сялянскіх пісьменнікаў «Плуг» (1927).
(пад псеўданімам Іван Підкова):