wd wp Пошук:

Васіле Лупу

Васіле Лупу рум.: Vasile Lupu; 15951661, Стамбул) — гаспадар Малдовы ў 16341653 гадах.

Паводле паходжання Албанец. Рабіў захады па аднаўленні самастойнасці Малдаўскага княства ад Асманскай імперыі, развіцці эканомікі і культуры. Зрынуты з трона Георгіем Стэфанам, стаўленнікам туркаў. Памёр у зняволенні ў Стамбуле.

Падтрымліваў сталыя кантакты з кіеўскім мітрапалітам Пятром Магілам, з яго дапамогай у 1640 годзе адкрыў у Ясах Славяна-Грэка-Лацінскую акадэмію, у якой працавалі і выхадцы з Беларусі (І. Іяўлевіч, І. Собаль і іншыя). У 1643 годзе па яго ініцыятыве друкар з Вільні Самуіл Рагаля арганізаваў першую ў Малдове друкарню. У 1645 годзе пры пасрэдніцтве Магілы і трансільванскага князя Дзьёрдзя I Ракацы быў заключаны шлюб Януша Радзівіла, галавы кальвіністаў Рэчы Паспалітай і «сепаратысцкай» партыі ў ВКЛ, з дачкой Марыяй. Мітрапаліт Магіла асабіста здзейсніў праваслаўны абрад вянчання, гэтай падзеі было прысвечана некалькі друкаваных твораў, паколькі меркавалася, што яна паспрыяе ўмацаванню саюзу паміж праваслаўнымі, кальвіністамі і іншымі «дысідэнтамі» Рэчы Паспалітай. Радзівіл, разлічваючы выкарыстаць саюз з Малдовай і Трансільваніяй для правядзення незалежнай знешняй палітыкі ў інтарэсах Літвы, у 1645—1646 двойчы асабіста наведваў Лупу ў Малдове. У поўнай меры планы Радзівіла не былі рэалізаваны, але саюз з Лупу адыграў пэўную ролю ў стрыманні гегеманісцкіх памкненняў Багдана Хмяльніцкага пад час антыфеадальнай вайны 1648—1651 гадоў.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119065991 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. 1 2 Vasile Lupu // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Basil // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bazyli Lupu // MAK

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Мойсэ Мавілэ
Гаспадар малдаўскі
красавік 1634 — 13 красавіка 1653
Пераемнік:
Георгій Стэфан
Папярэднік:
Георгій Стэфан
Гаспадар малдаўскі
8 мая16 ліпеня 1653
Пераемнік:
Георгій Стэфан
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумара тома
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балгарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Стамбуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1595 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1661 годзе
Катэгорыя·Гаспадары малдаўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула