Варо́наўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вароны.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Рудніцкага і Каралёўскага сельсаветаў, тады ж у склад Стасеўскага сельсавета Лёзненскага раёна перададзена вёска Бычкова[1]. 22 снежня 1960 года ў склад сельсавета з Бабініцкага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Абухава і Пушкары)[2]. 10 красавіка 1965 года ў склад Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бандары, Лужына і Селівоўшчына)[3]. 7 жніўня 1979 года ў склад Бабініцкага сельсавета перададзена вёска Агароднікі, а ў склад сельсавета з Вымнянскага сельсавета перададзена вёска Паддуб’е[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1423 чалавекі[5], з іх 85,9 % — беларусы, 11,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6].
На 1 студзеня 1974 года ў складзе Варонаўскага сельсавета знаходзіліся 15 населеных пунктаў[7]. Зараз у склад сельсавета ўваходзяць 13 населеных пунктаў: