wd wp Пошук:

Варнаўскі тунэль

Уезд у Варнаўскі тунэль.

Варнаўскі тунэль (ням.: Warnowquerung) — тунэль у горадзе Ростак.

Варнаўскі тунэль злучае заходні і ўсходні берагі ракі Варнаў. Збудаванне даўжынёй 790 м было адкрыта 12 верасня 2003 года міністрам транспарта Манфрэдам Штольпэ. Тунэль з’яўляецца пачаткам і адзіным платным участкам аўтабана A19. Пешаходам і веласіпедыстам уезд забаронены.

Тунэль — уласнасць Warnowquerung GmbH & Co. KG (50-гадовая канцэсія). Плата з мая па кастрычнік вышэй чым у халодны перыяд.

Пры будаўніцтве была выкарыстана тэхналогія апускання гатовых секцый. Галоўная частка тунэля складаецца з 6 бетонных секцый, якія былі пабудаваны на беразе і пагружаны ў ваду. Кожная з такіх секцый мае даўжыню 120 м. Упершыню падобная тэхналогія была ўжыта пры будаўніцтве тунэля Дэтройт — Уінсар яшчэ ў 1930 годзе.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Геаграфія Германіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тунэлі Германіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Ростак