wd wp Пошук:

Варгін

Варгін — паводле звестак Я. Баршчэўскага, кароль кошак у беларускай міфалогіі.

Апісанне

Вялізарных памераў, увесь чорны, з бліскучай поўсцю - гладкай і мяккай. Вочы гараць, нібыта полымя. Можа нечакана з’яўляцца перад людзьмі і гэтак жа містычна знікаць, нават калі дзверы і вокны зачынены. Мог сяліцца сярод людзей, уваходзіць у ласку ў тых ці іншых гаспадароў, але ўсякі раз выклікаў у іх жудасныя псіхічныя расстройствы, ператвараў у сацыяльных аўтсайдэраў, прымушаў сварыцца з роднымі і сябрамі. Скончвалася поўным фізічным і маральным знясіленнем ахвяры. Кашэчы кароль Варгін мог таксама выклікаць з’яўленне ў галаве чалавека рою восаў, матылёў альбо пачварных істот, пасля чаго чалавек, зразумела, паміраў у страшэнных пакутах. Справіцца з Варгінам мог толькі моцны “прыродны” чараўнік, якіх пачварны кот баяўся, як агня.

Этымалогія імя

«Варгін» паходзіць ад літоўскага varginti («мучыць», «прыносіць пакуты»).

Літаратура

 Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Беларуская народная дэманалогія
Катэгорыя·Беларуская міфалогія
Катэгорыя·Міфалогія