wd wp Пошук:

Ванлярава

Ванлярава (руск.: Вонлярово) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Смаленскім раёне. Насельніцтва — 225 жыхароў (2007).

Геаграфія

Размешчана ў заходняй вобласці за 22 км на захад ад Смаленска, за 2 км на поўдзень ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. Аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Масква — Мінск. Уваходзіць у склад Катынскага сельскага паселішча. Вуліцы: Дачная, Будаўнікоў. Вялікі добраўпарадкаваны парк. Частка жыхароў вёскі з’яўляецца вымушанымі перасяленцамі з Літвы.

Гісторыя

Назва паходзіць ад памяншальнай ад прозвішча ўладальніка, паўднёва-германскага рыцара Якава фон-Лера, які служыў караля Уладзіслава Вазы.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

Эканоміка

Лясніцтва, крама.

Славутасці

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва