wd wp Пошук:

Ванеса V-белае

Ванеса V-белае (Nymphalis vaualbum) — дзённы матылёк з сямейства німфалід.

Апісанне

Ніжні бок крылаў

Зверху на задніх крылах сінія плямы адсутнічаюць, замест іх вылучаюцца карычнева-жоўтыя плямы на цёмным фоне. У кастальнай вобласці задняга крыла — белая пляма. Пярэднія крылы таксама з белай прывяршыннай плямай. Агульны фон карычнева-чырвоны. Знізу задняе крыло з белым V-падобным знакам на канцы дыскальнай ячэйкі. Пярэдняе крыло зубчастае, з вялікім выманнем. Даўжыня пярэдняга крыла — 25-32 мм.

Распаўсюджанне

Усходняя Еўропа; тэрыторыя былога СССР: Еўрапейская частка Расіі (поўнач (лакальна), цэнтр, поўдзень (лакальна)), Карпаты, Каўказ, поўдзень Сібіры, Далёкі Усход, Сярэдняя Азія; Азія: Турцыя, Карэя, Японія; Паўночная Амерыка: поўдзень Канады, некаторыя паўночныя штаты ЗША.

Біялогія

Яйкі адкладаюцца колцавымі кладкамі на галінах кармавых раслін.

Вусені харчуюцца на вербах, таполі, вязе. Маладыя вусені жывуць у гняздзе скапленнямі, дарослыя адзінкава знізу на лісці. Кукалка вісіць на ствалах і галінках.

Лётае па лугавінах і редзінах у лясах, прасек, горных схілах, каля населеных пунктаў і інш. Час лёту — сярэдзіна ліпеня — верасня і ў маі пасля зімоўкі.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Насякомыя Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1775 годзе
Катэгорыя·Німфаліды