wd wp Пошук:

Вандэрсан Кавалканты Мелу

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вандэрсан Кавалканты Мелу[2] (нар. 26 ліпеня 1994, Жуан-Лісбоа, штат Мараньян, Бразілія), больш вядомы як Вандэрсан Мараньян ці проста Вандэрсан — бразільскі футбаліст, паўабаронца літоўскага клуба «Панявежыс» (у арэндзе з адэскага «Чарнаморца»).

Клубная кар’ера

Пачынаў дарослую кар’еру ў клубе «Карытыба», але так і не згуляў за яго ў афіцыйных матчах. У 2015—2017 гадах выступаў у розных клубах у чэмпіянатах штатаў Парана і Сан-Паўлу. У жніўні 2017 года перайшоў у клуб «АФК Эскільстуна» з элітнага дывізіёна Швецыі, аднак па выніках сезона 2017 каманда выбыла ў Суперэтан.

У студзені 2018 года прыбыў у беларускі клуб «Віцебск»[3], а ў лютым клуб афіцыйна абвясціў аб падпісанні кантракта з бразільскім паўабаронцам[4]. Замацаваўся ў стартавым складзе віцебскай каманды.

У пачатку 2020 года заставаўся ў Бразіліі і пэўны час не трэніраваўся з «Віцебскам», аднак у лютым вярнуўся ў каманду і падпісаў паўнавартасны трохгадовы кантракт[5]. У 2020—2021 гадах заставаўся адным з асноўных ігракоў, гуляў пераважна ў стартавым складзе, часам выхадзіў на замену.

У лютым 2022 года перайшоў у адэскі «Чарнаморац»[6], аднак у сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў літоўскі «Панявежыс».

Дасягненні

Зноскі

  1. Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  3. “Витебск” подписал бразильского защитника, арендовал Теверова и продлил Наумова
  4. “Витебск” объявил о подписании контрактов с Вандерсоном и Бруно Фурланом
  5. “Витебск” подписал трехлетний контракт с Вандерсоном
  6. Экс-полузащитник “Витебска” Вандерсон перешел в “Черноморец”
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Марынга
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК АФК Эскільстуна
Катэгорыя·Ігракі ФК Панявежыс
Катэгорыя·Ігракі ФК Фос-ду-Ігуасу
Катэгорыя·Ігракі ФК XV лістапада Пірасікаба
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мараньяне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Карытыба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных