wd wp Пошук:

Ванавара

Ванавара (руск.: Ванава́ра) — сяло ў Эвенкійскім раёне Краснаярскага края Расіі. Утварае сельскае паселішча сяло Ванавара як адзіны населены пункт у яго складзе. Да 2004 года з’яўлялася адміністрацыйным цэнтрам Тунгуска-Чунскага раёна. Размешчана на рацэ Падкаменная Тунгуска (прытоку Енісея), у вусці ракі Ванаваркі, за 685 км на поўнач ад Краснаярска. За 60 км ад Ванавары знаходзіцца месца падзення Тунгускага метэарыта.

Насельніцтва — 2887 чал. (2020). Цэнтральная сядзіба Тунгускага запаведніка. За 2 км на паўночны ўсход — аэрапорт.

Зноскі

  1. http://www.gks.ru/dbscripts/munst/munst04/DBInet.cgi?pl=8006001
  2. https://web.archive.org/web/20170731141731/http://www.gks.ru/free_doc/doc_2017/bul_dr/mun_obr2017.rar Праверана 31 ліпеня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Краснаярскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)