Валяўко́ўскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Арловічы.
16 верасня 1960 года да Ляднянскага сельсавета далучана частка скасаванага Бельскага сельсавета (11 населеных пунктаў: Антоненкі, Арловічы, Батуроўшчына, Бель, Буда, Валяўкі, Гарошкава, Зазер’е, Камары, Каробкі і Копанік), цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Ляды ў вёску Валяўкі, сельсавет перайменаваны ў Валяўкоўскі[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад Зарубскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Гарэлькі, Калатоўкі і Трыбаны)[3]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад Зарубскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Жалезкава, Іскозы, Мамонькі і Мікіціна)[4]. 5 мая 1991 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Арловічы. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Зарубскага сельсавета перададзены 7 сельскіх населеных пунктаў у межах камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства імя Чарняхоўскага (Гарэлькі, Казьяны, Калінаўка, Лаўкі, Міхалінава, Расткова і Русаны)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1258 чалавек[6], з іх 90,5 % — беларусы, 8,5 % — рускія, 0,5 % — украінцы[7].