wd wp Пошук:

Валянцін Міхайлавіч Семяняка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Семяняка. Валянцін Міхайлавіч Семяняка (нар. 10 ліпеня 1963, в. Лыскава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў настаўнікам, дырэктарам школы, начальнікам аддзела адукацыі, намеснікам старшыні Зэльвенскага райвыканкама, старшынёй Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў.

Выбіраўся дэпутатам Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць пятага, дваццаць шостага і дваццаць восьмага скліканняў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].

15 сакавіка 2021 года ўвайшоў у склад Канстытуцыйнай камісіі, якая ў мэтах ажыццяўлення рэзалюцыі шостага Усебеларускага народнага сходу распрацоўвае прапановы па змяненні Канстытуцыі Беларусі і забяспечвае іх усенароднае абмеркаванне[2].

Зноскі

  1. Семяняка Валянцін Міхайлавіч
  2. Указ Президента Республики Беларусь 15 марта 2021 г. № 105 «О Конституционной комиссии»(руск.)  (17 сакавіка 2021). Праверана 20 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Дэпутаты Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Канстытуцыйнай камісіі Беларусі (2021)
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы