У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Салаўёў. Валянцін Мікалаевіч Салаўёў (нар. 20 студзеня 1956, Стоўбцы, Мінская вобласць) — беларускі акцёр, вядучы майстар сцэны ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.
У БДТ-2 з 1986 года пасля заканчэння БДТМІ. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконвае ролі сацыяльных герояў. Унутраны драматызм, эмацыйная насычанасць, уменне раскрыць сутнасць вобраза. Удзел у міжнародных тэатральных фестывалях «Белая вежа» (2004, г. Брэст) і Турцыі (2004, Трабзон) са спектаклем «Бацька» А. Стрындберга, «Славянскія тэатральныя сустрэчы» (2005, г. Гомель) са спектаклем «Кацярына Іванаўна» А.Андрэева. Спектакль «Шагал…Шагал…» У.Драздова — на міжнародных тэатральных фестывалях у Англіі, Шатландыі, Францыі, Германіі, Расіі, Малдове, ЗША.
Акцёрскую працу ў рэпертуарным тэатры сумяшчае са здымкамі ў кіно і ўдзелам у спектаклях «Заслужанага калектыву рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі».