wd wp Пошук:

Валянцін Мікалаевіч Бялькевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бялькевіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Валянцін Мікалаевіч Бяльке́віч (27 студзеня 1973, Мінск — 1 жніўня 2014) — беларускі футбаліст. Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава.

Біяграфія

У 1991—1996 выступаў за «Дынама (Мінск)». У 1995 быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі.

У 1996 перайшоў у «Дынама (Кіеў)». У вышэйшай лізе Украіны ў складзе «Дынама» Кіеў дэбютаваў 20 ліпеня 1996 у матчы з камандай ЦСКА (Кіеў). Кар’ера Бялькевіча ў кіеўскім «Дынама» пачыналася цяжка — на працягу двух гадоў пасля пераезду ў сталіцу Украіны вельмі рэдка з’яўляўся ў асноўным складзе (у той час трэнерам кіяўлян быў Ёжэф Сабо). Сітуацыя змянілася з вяртаннем у клуб Валерыя Лабаноўскага.

Надмагілле Валянціна Белькевіча на Байкавых могілках

Цудоўна ўзаемадзейнічаў з парай нападнікаў Шаўчэнка-Раброў, складаючы «ўдарны» трохвугольнік «Дынама». Для гульнявой мадэлі, якую ўвасабляў у жыццё Валерый Лабаноўскі, Бялькевіч стаў неабходным элементам сістэмы «Дынама» — менавіта ён быў сувязным звяном паміж надзейнай і насычанай абаронай кіяўлян і мабільным нападам у асобе Шаўчэнка і Раброва. Менавіта ён арганізоўваў ільвіную долю імклівых і паражальных контратак, якія сталі фірмовым стылем «Дынама» канца 90-х. У 2001 прызнаны найлепшым гульцом украінскага чэмпіянату.

Жыў у Кіеве. 1 красавіка 2008 атрымаў украінскае грамадзянства.

Выступы за зборную Беларусі

За зборную ён згуляў 56 матчаў, забіў 10 галоў. Быў адным з лідараў беларускай зборнай у кваліфікацыі да чэмпіянату свету ФІФА 2002 года, калі каманда заняла трэцяе месца ў групе. У кастрычніку 2005 Валянцін Белькевіч завяршыў выступы за нацыянальную зборную Беларусі.

Гульнявая характарыстыка

«Мозг» каманды, прыроджаны плэймэйкер, «дырыжор» гульні, які здольны адной вострай перадачай вырашыць лёс матчу. Вельмі тэхнічны і элегантны футбаліст, ад гульні якога заўзятары атрымліваюць велічэзнае эстэтычнае задавальненне. Майстар звышдакладных перадач, футбаліст, які «гуляе» галавой і цудоўна «бачыць» поле. Штатны выканаўца стандартных становішчаў. Нямала галоў забівае са штрафных, хоць не адрозніваецца моцным ударам. Часцей за ўсё забівае абвадзячымі ўдарамі «на тэхніку». Рэдка гуляе галавой, не любіць уступаць у сілавую барацьбу. Атлетызм і цягавітасць — гэта не яго моцныя бакі, не заўсёды вытрымлівае 90 хвілін у высокім тэмпе (цікава, што нават у самых удалых для Валянціна сезонах часцяком выходзіў на замену, але і 30-35 хвілін яму хапала, каб кардынальна памяняць ход гульні). Хоць пры Лабаноўскім выконваў і шмат чарнавой працы (камандны прэсінг, перакрыцце зон, адбор мяча). У прынцыпе, не адрозніваецца асаблівай хуткасцю, але з лішкам кампенсуе гэта хуткасцю нестандартнасцю прыняцця рашэнняў у складаных сітуацыях.

Адрозніваўся джэнтэльменскімі паводзінамі на полі, вельмі рэдка парушаў правілы. Карыстаўся вялікім аўтарытэтам у камандзе, абіраўся капітанам і віцэ-капітанам.

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэр Баку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1973 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Байкавых могілках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта