wd wp Пошук:

Валянцін Андрэевіч Ліхапол

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліхапол. Валянцін Андрэевіч Ліхапол (нар. 23 снежня 1938, с. Івашкіўка, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1967 годзе Кіеўскі мастацкі інстытут (выкладчык І. Г. Шамсядзінаў[ru]). З 1967 года працаваў у Чарнігаўскім філіяле інстытута «Дзіпраграмадзянпрамбуд»; з 1971 года архітэктар, пасля галоўны архітэктар праектаў у Гомельскім аддзеле «Белкааппраекта»[1][2]; з 1990 года галоўны архітэктар праектаў, начальнік групы архітэктараў праектнага інстытута «Гомельграмадзянпраект»[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1980 года. Пражываў у Гомелі[1].

Творчасць

Асноўныя працы: помнік загінулым воінам-аднавяскоўцам у с. Івашкіўка Чарнігаўскай вобласці (1975), вытворчыя будынкі ПМК, СПМК і праектнага аддзела Белкааппраекта ў Гомелі (1981), гандлёвы цэнтр у Крынічным Мазырскага раёна (1985)[1]; помнік загінулым воінам-інтэрнацыяналістам (19971998, будаўніцтва ў 19982002); царква Іверскага абраза Маці Божай (19971999, будаўніцтва ў 19992003); храм у гонар свяціцеляў Кірыла і Лаўрэнція ў Тураве (2008, саўтары М. В. Ліхапол, А. В. Ліхапол); храм у гонар Абраза Божай Маці «Скорапаслушніцы» ў Гомелі (2008, саўтары М. В. Ліхапол, А. В. Ліхапол)[2].

Узнагароды

Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР за дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі СССР (Гандлёвы цэнтр пас. Крынічны Мазырскага раёна. Дыпломам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі на V нацыянальным фестывалі архітэктуры 2003 года за Помнік загінулым воінам-інтэрнацыяналістам[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Лихопол Валентин Андреевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 3 4 Лихопол Валентин Андреевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 снежня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай акадэміі выяўленчага мастацтва і архітэктуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Турава
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля