wd wp Пошук:

Валянціна Аляксандраўна Скрабатун

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дземідовіч.

Валянціна Аляксандраўна Скрабатун (у дзявоцтве — Дземідовіч; 23 ліпеня 1958, в. Душава, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні.

Выступала за зборную Беларусі па акадэмічным веславанні ў 1990-х — 2000-х гадах. Бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года у Атланце, шматразовая пераможца этапаў Кубка свету, рэспубліканскіх і маладзёжных рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляла спартыўнае таварыства «Дынама», заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Нарадзілася 23 ліпеня 1958 года ў в. Душава Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Вучылася ў пацейкаўскай сярэдняй школе. Актыўна займацца акадэмічным веславаннем пачала ў раннім дзяцінстве, пазней трэніравалася ў мінскім фізкультурна-спартыўным таварыстве «Дынама».

У 1995 годзе чэмпіянаце свету ў Тамперэ (Фінляндыя) ў ворных васьмёрках з рулявой заняла пятае месца.

Дзякуючы шэрагу ўдалых выступленняў удастоілася права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце — у складзе каманды, куды таксама ўвайшлі вясляркі Алена Мікуліч, Марына Знак, Наталля Волчак, Наталля Стасюк, Наталля Лаўрыненка, Тамара Віктараўна Самахвалава ‎і рулявая Яраслава Паўловіч, заваявала ў праграме ворных васьмёрак бронзавы медаль, прапусціўшы наперад толькі экіпажы з Румыніі і Канады.

На розных этапах Кубка свету 1997 і 1998 гадоў Давыдзенка неаднаразова станавілася пераможцай і прызёркай, на чэмпіянаце свету ў Савоі (Францыя) прыйшла да фінішу пятай у чацвёрках і чацвёртай у васьмёрках, на чэмпіянаце свету ў Кёльне (Германія) пятай у ворных васьмёрках.

У 1996 годзе скончыла спартыўна-педагагічны факультэт масавых відаў спорту Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Valentina Skrabatun Праверана 8 сакавіка 2021.
  2. 1 2 Valentina Skrabatun Праверана 31 студзеня 2020.
  3. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1997 года № 315 «Аб прысваеннi групе спартсменаў ганаровага звання „Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь“»
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне