wd wp Пошук:

Валянціна Іосіфаўна Жураўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жураўская. Валянціна Іосіфаўна Жураўская (7 жніўня 1959, Шахцёрск, Данецкая вобласць, УССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 7 жніўня 1959 года ў г. Шахцёрску Данецкай вобласці (УССР).

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага, метадыст па выхаваўчай рабоце, настаўнік этыкі і псіхалогіі сямейнага жыцця.

Працоўную дзейнасць пачала пашыўшчыкам 3-га разраду Мінскай скургалантарэйнай фабрыкі імя В. У. Куйбышава. Працавала кантралёрам аддзела тэхнічнага кантролю гэтай фабрыкі; майстрам вытворчага навучання, інжынерам першай катэгорыі, старшым майстрам, намеснікам дырэктара па навучальна-выхаваўчай рабоце вышэйшага прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча лёгкай прамысловасці № 43 г. Мінска; дырэктарам сярэдняй школы № 38 г. Мінска; дырэктарам установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці».

З’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі».

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Замужам, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шахтарску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шахцёрску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Постаці Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа лёгкай прамысловасці