wd wp Пошук:

Валянціна Ігнацьеўна Верас

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Верас, значэнні. Валянціна Ігнацьеўна Верас (2 студзеня 1959, в. Вялікія Чучавічы, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 2 студзеня 1959 года ў в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, выкладчык хіміі і біялогіі.

Працавала загадчыкам дзіцячага сада в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці; настаўнікам, намеснікам дырэктара, дырэктарам Вялікачучавіцкай сярэдняй школы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці; начальнікам аддзела адукацыі Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта.

З’яўлялася дэпутатам Лунінецкага раённага Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага, дваццаць шостага скліканняў.

Лаўрэат прэміі Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта «Чалавек года — 2010».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта.

Асабістае жыццё

Мае дзвюх дачок.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі