wd wp Пошук:

Вальфраміт

Вальфрамітмінерал класа вальфрамітаў.

Склад вальфраміту (%): MnO — 11,70; FeO — 11,85; WO3 — 76,46.

Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Крышталі прызматычныя або таблітчастыя, пласціністыя. Вальфраміт з’яўляецца сярэднім членам ізаморфнага шэрагу ферберыт (названы ў гонар нямецкага мінералога-аматара М. Фербера (Moritz Rudolph Ferber), крайні жалезісты член шэрагу, чорны, цёмна-карычневы, колер рысы цёмна-карычневы, прызматычныя падоўжаныя крышталі, непразрысты, утрымлівае FeWO4 звыш 80 %) і гюбнерыт (названы ў гонар нямецкага горнага інжынера А. Гюбнера (Аdolph Hubne), крайні марганцавы член шэрагу, буры з чырванаватым адценнем, колер рысы жоўта-буры, утрымлівае FeWO4 менш за 20%, марганца - да 23,4 %, празрысты ў тонкіх сколах).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Мінералы вальфраму
Катэгорыя·Вокіслы (мінералы)
Катэгорыя·Руды
Катэгорыя·Мінералы марганцу
Катэгорыя·Мінералы