wd wp Пошук:

Вальфартава муха

Вальфартава муха (Wohlfahrtia magnifica) — насякомае сямейства шэрых мясных мух. Пашырана на поўдні Еўропы, у Паўночнай Афрыцы, Цэнтральнай і Сярэдняй Азіі. Трымаецца кветак, трупаў жывёл. На тэрыторыі Беларусі зрэдку трапляецца ў паўднёвых раёнах.

Апісанне

Даўжыня 9-14 мм, цела папяляста-шэрае, вусікі і ногі чорныя. Адкладае жывых лічынак (даўжыня каля 1 мм) у адкрытыя раны і слізістыя абалонкі млекакормячых, зрэдку на чалавека (вушы, вочы, рот, нос). Лічынкі разбураюць навакольныя тканкі, трапляюць у лобныя пазухі, насавую гаймараву поласці і выклікаюць цяжкія захворванні — міязы; развіваюцца 3-5 сутак, потым вывальваюцца з ран і акукліваюцца ў глебе. За год да 6 пакаленняў. Часта бываюць прычынай гібелі жывёлы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Караткавусыя двухкрылыя