wd wp Пошук:

Вальтэр Каспер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каспер. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Вальтэр Каспер (ням.: Walter Kasper; нар. 5 сакавіка 1933, г. Хайдэнхайм-ан-дэр-Брэнц, Германія) — каталіцкі кардынал.

Біяграфія

Святарскае пасвячэнне атрымаў у кафедральным саборы Ратэнбурга 6 красавіка 1957 г. Aбараніў дысертацыю на тэму «Філасофія і тэалогія гісторыі ў позняй філасофіі Шэлінга». Узначальваў кафедру дагматычнай тэалогіі на тэалагічным факультэце Мюнстарскага ўніверсітэта. 16 сакавіка 1999 г. Ян Павел ІІ прызначыў Вальтэра Каспера Сакратаром Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і віцэ-прэзідэнтам Камісіі па рэлігійным дыялогу з іудаізмам. 21 лютага 2001 г. — стаў кардыналам і 3 сакавіка 2001 г. быў прызначаны Старшынёй Папскай Рады па садзеянні хрысціянскаму адзінству і Камісіі па рэлігійным дыялогу з іудаізмам. 15 мая 2001 г. кардынал Вальтэр Каспер стаў членам Кангрэгацыі па пытаннях веравучэння і Кангрэгацыі па справах Усходніх Цэркваў, а 18 мая таго ж года — членам Папскай Рады па пытаннях культуры. У 2002 г. ён быў прызначаны членам Вышэйшага Папскага касцёльнага суда (Signatura Apostolica).

Аўтар кніг: «Езус Хрыстус» (1974), а таксама «Лексікон тэалогіі Касцёла», які выдаваўся тройчы.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118900064 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Walter Kasper // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Кардыналы Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Выкладчыкі Вестфальскага ўніверсітэта імя Вільгельма
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта