wd wp Пошук:

Валькоўскі сельсавет

Валько́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Валькі.

Геаграфія

Паўночная і ўсходняя межы сельсавета праходзілі па Заходняй Дзвіне, на поўдні сельсавет межаваў з Барсукоўскім сельсаветам, а на захадзе — з Лявонпальскім сельсаветам.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лявонпальскага сельсавета[1].

Населеныя пункты

На 1 студзеня 1947 года ў склад сельсавета уваходзіла 22 населеныя пункты[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя паселішчы:

На працягу 1944—1954 гадоў былі ліквідаваныя некаторыя хутары Валькоўскага сельсавета.

Архіў

Архіўныя дакументы Валькоўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокае[3]. Архіў, які ахоплівае 1944—1954 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, вопісей і інш.

Памер архіва — 28 старонак.

Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1613.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.(руск.)  С. 234
  3. Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мёрскага раёна