Валу́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. — Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Валута.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года. 8 верасня 1959 года ў склад сельсавета з Дзятлавіцкага сельсавета пералічана вёска Бастынь, цэнтр сельсавета перанесены ў Бастынь, сельсавет перайменаваны ў Бастынскі[1].