wd wp Пошук:

Валовае вока

Maniola jurtina у Слаўгарадскім раёне

Валовае вока (Maniola jurtina) — від матылёў сямейства Satyridae.

Апісанне

Імага

Размах крылаў матылькоў складае ад 40 да 48 мм. Самца адрозніваюцца ад самак афарбоўкай (палавы дымарфізм). У самцоў амаль аднакаляровая цёмна-карычневая афарбоўка верхняга боку крылаў. У аснаванні верхніх крылаў размешчана больш цёмная пляма, маецца шырокая краёвая перавязь аранжавага колеру. У самак таксама цёмна-карычневая афарбоўка верхняй боку крылаў, аднак, на верхніх крылах у іх падоўжаныя, больш ці менш моцна выяўленыя аранжавыя плямы, якія пакрываюць усю сярэдзіну крыла. У іх таксама ёсць пляма-вочка на канцы крыла, аднак, яна значна буйней, чым у самцоў. Ніжні бок крылаў афарбаваная аднолькава ў абодвух палоў.

Вусень

Вусені даўжынёй прыкладна 25 мм. Афарбаванне светла-зялёнае. Уздоўж спіны па баках ніжэй дыхальца праходзіць тонкая светлая лінія, па ўсім целе размешчаны доўгія, белыя, выгнутыя на канцы валасы[1].

Распаўсюджанне

Матылькі распаўсюджаныя ад Канарскіх астравоў праз Паўночную Афрыку і ўсю Еўропу, акрамя Паўночнай, праз Малую Азію і поўнач Ірана і Ірака на ўсход да Заходняй Сібіры. Яна жыве на раўніне на вышыні да 1600 м над узроўнем мора, у Паўночнай Афрыцы — да 2500 м над узроўнем мора[2]. На Беларусі гэты від таксама сустракаецца.

Яны жывуць у адкрытых, сухіх і трохі вільготных ландшафтах, такіх як, напрыклад, ускрайкі лесу, лугі і ўскраіны балот, а таксама ў садках.

Лёт пачынаецца з пачатку чэрвеня і працягваецца да пачатку верасня. Вусеняў знаходзяць, пачынаючы з верасня, і пасля зімоўкі да мая.

Харчаванне

Вусені харчуюцца многімі злакамі (Poaceae), такімі як Bromus erectus, Festuca ovina, метлюжок лугавы (Poa pratensis), Holcus lanatus, аўсец апушаны (Helictotrichon pubescens), Alopecurus pratensis, Anthoxanthum odoratum і Brachypodium pinnatum[2].

Размнажэнне

Самкі адкладаюць канічнай формы, рабрыстыя, з плоскай вяршыняй яйкі па адным на зямлю або на апалае лісце. Вусені актыўныя днём. Толькі пасля зімоўкі яны становяцца актыўныя ноччу пасля перадапошняй або апошняй лінькай. Акукліванне адбываецца на сцяблінцы бліжэй да зямлі. Кукалка ад жаўтлява-зялёнага да фіялетавага колеру з карычневымі грудкамі на брушных сегментах.

Зноскі

  1. Heiko Bellmann: Der Neue Kosmos Schmetterlingsführer, Schmetterlinge, Raupen und Futterpflanzen, S. 200, Franckh-Kosmos Verlags-GmbH & Co, Stuttgart 2003, ISBN 3-440-09330-1
  2. 1 2 Tom Tolman, Richard Lewington: Die Tagfalter Europas und Nordwestafrikas*, S. 230, Franckh-Kosmos Verlags-GmbH & Co, Stuttgart 1998, ISBN 3-440-07573-7*

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Аксамітніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання