Валнавахскі раён[1] (укр.: Волнова́ський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Данецкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Валнаваха[1] (укр.: Волноваха).
Утвораны 7 сакавіка 1923 года. Насельніцтва раёна на 1 красавіка 2017 года складае 99546 чалавек, плошча — 2549,44 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 6 пасялковых і 27 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад, 7 пасёлкаў гарадскога тыпу, 5 пасёлкаў і 60 сёлаў.