wd wp Пошук:

Валеры Пекрэс

Валеры́ Пекрэ́с (фр.: Valérie Pécresse; нар. 14 ліпеня 1967 года) — французскі палітык, з 2015 года займае пасаду прэзідэнта рэгіянальнага савета Іль-дэ-Франс. Заснавальніца палітычнай партыі Будзем свабоднымі, якую яна стварыла пасля сыходу з партыі Рэспубліканцы ў 2017 годзе. Двойчы абіралася дэпутаткай Нацыянальнай асамблеі з 2002 па 2007 гады і зноў з 2012 па 2016 гады. Працавала міністрам вышэйшай адукацыі і даследаванняў з 2007 па 2011 гады і міністрам бюджэту і прэс-сакратаркай урада з 2011 па 2012 гады. У адказ на галасаванне па Брэксіту ў 2016 годзе Пекрэс разам з іншымі французскімі палітыкамі, такімі як Ан Ідальга, Жэрар Местрале і Крысціян Наер, заклікала прыцягнуць бізнес з Лондана[4][5][6].

У 2021 годзе Пекрэс выступіла за больш абмежавальны падыход у пытанні іміграцыі, разглядаючы гэта як «галоўную праблему грамадства». У прыватнасці, яна прапанавала ўсталяваць максімальна ўзмоцненую іміграцыйную мяжу і зрабіць больш жорсткія ўмовы выдачы віду на жыхарства, напрыклад, пры наяўнасці дастатковых рэсурсаў, наяўнасці павагі да секулярызму і каштоўнасцей рэспублікі, і пры ўмове валодання французскай мовы. Урэшце, палітык прапанавала выключыць са спісаў сацыяльнай дапамогі людзей, якія пражываюць у Францыі менш чым за пяць гадоў[7].

У ліпені 2021 года Пекрэс вылучыла сваю кандыдатуру ад рэспубліканцаў на прэзідэнцкіх выбарах 2022 года[8][9]. 4 снежня 2021 года яна была абрана кангрэсам рэспубліканцаў сваім кандыдатам на выбарах 2022 года[10].

Зноскі

  1. Valérie Pecresse // Sycomore / Assemblée nationale Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Répertoire national des élus — 2019.
  3. Valérie Pecresse // GeneaStar
  4. «France sets up team in Brexit push to lure business from London». Financial Times.
  5. «France Sets Up One-Stop Shop for British Firms Fleeing Brexit». Bloomberg News.
  6. «Paris rolls out ‘red-white-and-blue carpet’ for banks». Financial Times.
  7. «Présidentielle 2022: Valérie Pécresse présente un projet de révision de la Constitution pour „stopper l’immigration incontrôlée“». Franceinfo.
  8. «Head of Paris region announces presidential bid». Politico.
  9. «Conservative Les Républicains forgo primary to choose candidate at party convention». France 24.
  10. «Présidentielle: Valérie Pécresse investie candidate Les Républicains après sa victoire au congrès». BFM TV.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нёі-сюр-Сен
Катэгорыя·Члены Саюза за народны рух
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Палітыкі Францыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай школы адміністрацыі (Францыя)
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Францыі (2022)