wd wp Пошук:

Валерыя Грыбусава

Валерыя Грыбусава (12 лютага 1995, Магілёў) — беларуская спявачка. У 2015 годзе атрымала першую прэмію на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск».

Біяграфія

У 2000—2005 гадах займалася ў ансамблі народнай музыкі «Ярыца» Магілёўскага абласнога цэнтра творчасці. У 2010—2011 гадах вучылася ў Студыі моды Сяргея Нагорнага.

У 2013 годзе скончыла з адзнакай Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў па класе музычна-харавога мастацтва. На працягу васьмі гадоў была салісткай эстраднай студыі пры МГГКМ. і паступіла ў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці мастацтва эстрады (спевы).

Удзельніца паўфіналу музычнага праекта «Спяваючыя гарады» (Мінск, Беларусь, 2012).

Удзельніца паўфіналу Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў папулярнай музыкі «Новая хваля-2013» (Масква, Расія, 2013 года).

Лаўрэат I Прэміі міжнародных конкурсаў «Чароўны свет куліс» (Санкт-Пецярбург, Расія, 2011), «Залатая пчолка» (Клімавічы, Беларусь, 2011).

Уладальнік Гран-пры нацыянальных і міжнародных фестываляў-конкурсаў «Калядная зорка» (Масква, Расія, 2012), «Новы рух-2012» (Мінск, Беларусь), «Халі-хало» (Наваполацк, Беларусь, 2012), “Le ciel de Paris “(” Пад небам Парыжа “) (Парыж, Францыя, 2012), " Маладзечна-2013 “(Маладзечна, Беларусь).

Са жніўня 2013 г. працуе ў якасці артыста-вакаліста ў Нацыянальным акадэмічным аркестры сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.

Гурт Валерыі Грыбусавай і Уладзіслава Пашкевіча «VAL» з песняй на беларускай мове «Да відна(ням.) бел.» павінен быў прадстаўляць Беларусь на «Еўрабачанні-2020», але конкурс быў адменены з-за пандэміі COVID-19[1][2].

Зноскі

  1. Касперович, Любовь. «Идеально! Просто идеально!» Как прошел финал отбора на «Евровидение», куда поедет песня на белорусском(руск.) , TUT.BY (29 лютага 2020). Праверана 3 сакавіка 2020. Архівавана 3 сакавіка 2020.
  2. “Еўрабачанне-2020” адменена (нявызн.), Еўрарадыё (18 сакавіка 2020). Праверана 3 мая 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Мецца-сапрана
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта