wd wp Пошук:

Валерый Францавіч Марозаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марозаў. Валерый Францавіч Марозаў (нар. 25 лютага 1947, Мінск) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (2002), дацэнт (1991).

Біяграфія

Скончыў у 1965 годзе Мінскі будаўнічы тэхнікум, у 1971 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у Мінскпраекце, з 1974 года — асістэнт, старшы выкладчык, з 2000 года загадчык кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута. Кандыдат архітэктуры (1988)[1], доктар архітэктуры (2002).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць

Удзельнічаў у распрацоўцы праектаў комплексаў праектных інстытутаў «Сельгаспраект», «Прамзернепраект», «Белбіясінтэз» (1971—1979), будынка Дома архітэктара (1972, 1-я прэмія на Рэспубліканскім конкурсе), у забудове гандлёва-грамадскага цэнтра па вул. Прытыцкага (1974) у Мінску[1].

Навуковая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў — архітэктура краін Усходняй Еўропы XVIII—XIX стагоддзяў. Апублікаваў звыш 150 артыкулаў у навуковых выданнях Беларусі, Расіі, Польшчы і Літвы. Аўтар кніг: «Палац у Гомелі» (1991); «Палац у Жылічах» (1992); «Атлас помнікаў архітэктуры і мемарыяльных комплексаў Беларусі» (у сааўт., 1988); «Гомель класічны. Эпоха. Мецэнаты. Архітэктура» (1997); «Гісторыя архітэктуры Беларусі. Эпоха класіцызму» (2006); «Архітэктура Беларусі. Нарысы эвалюцыі ў ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце. У 4 т. Т. 3, кн. 1. Іншая палова XVIII — першая палова XIX ст.» (у сааўт., 2007)[2].

Узнагароды

1-я прэмія на Рэспубліканскім конкурсе на найлепшы праект Дома архітэктараў у Мінску ў 1972 годзе. Лаўрэат Нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Мінск-2000» у намінацыях «Манаграфія пра архітэктуру» і «Цыкл артыкулаў пра архітэктуру» за кнігу «Гомель класічны. Эпоха. Мецэнаты. Архітэктура» і цыкл артыкулаў пра класіцызм у Беларусі[2].

Асабістае жыццё

У шлюбе з архітэктарам Алены Барысаўны Марозавай (нар. 1956). Мае сына Яўгена Валер’евіча Марозава (нар. 1979), мастацтвазнаўца і архітэктара.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Морозов Валерий Францевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 Морозов Валерий Францевич

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Гісторыкі архітэктуры Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Дактары архітэктуры
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ