wd wp Пошук:

Валерый Станіслававіч Леванеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Леванеўскі.

Вале́рый Станісла́вавіч Леване́ўскі (15 жніўня 1963 г., Гродна) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітычны зняволены. Прызнаны «Міжнароднай Амністыяй» вязнем сумлення[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 15 жніўня 1963 г. у горадзе Гродна ў шматдзетнай сям’і.[2] У 1979 г. — кандыдат у майстры спорту па боксе. У 1980 годдзе пачаў працоўны шлях з працы слесарам механічных майстэрняў. У 19811983 гг. — служба ў СА, выдатнік Савецкай і Балгарскай Арміі[3].

Скончыў з адзнакай ПТВ-49 хімікаў (Гродна, 1985), чатыры курсы Беларускага інстытута народнай гаспадаркі[3].

19851991 гг. — рэгуліроўшчык радыёапаратуры, слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, інжынер на прадпрыемствах г. Гродна.

1991 г. — зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам. Кіраваў Гродзенскім абласным грамадскім аб’яднаннем па абароне правоў падаткаплацельшчыкаў, спажыўцоў і аўтааматараў, Гродзенскім Інфармацыйна-прававым цэнтрам, Гродзенскім цэнтрам па абароне правоў спажыўцоў.

З 1996 года ўзначальвае страйкавы камітэт прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь. Арганізатар масавых акцый пратэсту прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь, за што прыцягваўся да арыштаў, штрафных санкцый і судовым пераследам. Заснавальнік і галоўны рэдактар рэспубліканскага бюлетэню «Прадпрымальнік» [4]. Неаднаразова прымаў удзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты мясцовых і рэспубліканскіх органаў заканадаўчай улады. Ва ўсіх выпадках адмоўлена ў рэгістрацыі па палітычных матывах.[5][6]

Быў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі (1998—2000), сябрам яе палітрады[7].

У 2001 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь[8]. Зняў сваю кандыдатуру [9][10] з-за змен у працэсе выбараў заканадаўства (Дэкрэт № 20 2001 [11])

20042006 гг. — адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, c канфіскацыяй маёмасці, па арт. 368, ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Цалкам адбыў двухгадовы тэрмін зняволення і вызваліўся 15-га мая 2006 года.[1]

Крымінальная справа

Напярэдадні 1 мая 2004 года ў г. Гродна распаўсюджваліся ўлёткі, у якіх В. Леванеўскі запрашаў гараджан прыняць удзел у санкцыянаваны мітынгу 1 мая. Ва ўлётцы таксама змяшчаўся наступны тэкст:[12]

прыйдзі і скажы, што ты супраць, каб за твой кошт «хто-та» ездзіў у Аўстрыю адпачываць, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненне

Паколькі было вядома, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіў адпачынак у Аўстрыі пракуратура Беларусі пасля расцаніла гэта як публічную абразу прэзідэнта

1 мая 2004 года Леванеўскі меў намер прыняць удзел у санкцыянаванай уладамі дэманстрацыі ў Гродна, але раніцай Валерый быў затрыманы на выхадзе з дому, дзе ён пражывае. Супрацоўнікі міліцыі даставілі яго ў мясцовае аддзяленне міліцыі, і, забраўшы грошы і пашпарт, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У той жа дзень раніцай былі затрыманыя дзеці Леванеўскага, якіх праз некалькі гадзін выпусцілі з аддзялення міліцыі.[13]

3 мая 2004 года на 15 сутак арышту быў асуджаны Валерый Леванеўскі. У парушэнне закона судзілі не ў судзе, а ў камеры ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ). На 13 сутак арышту быў асуджаны сын Леванеўскага — Уладзімір[14]

3 мая 2004 года за актыўны ўдзел у мітынгу (1 мая) .[14]

7 мая 2004 года супрацоўнікі КДБ і АМАПа выламаны ўваходныя дзверы, уварваліся ў кватэру В. Леванеўскага. Ператрус доўжыўся шэсць гадзін. У кватэры была канфіскавана ўся аргтэхніка, шмат дакументаў, каштоўныя рэчы.[14][15][16]. Супрацоўнікі КДБ прымушалі непаўнагадовую дачку Леванеўскага даваць паказанні супраць свайго бацькі.[17]. У гэты і наступныя дні супрацоўнікі КДБ і міліцыі праводзілі ператрусы ў сваякоў Леванеўскага, а таксама ў офісах грамадскіх арганізацый, якія на думку спецслужбаў маглі быць датычныя да справы «Абраза прэзідэнта».

14 мая 2004 года — за дзень да заканчэння 15 сутак арышту, Леванеўскаму падаўжаюць на 3 дні тэрмін затрымання.

18 мая 2004 года — Леванеўскаму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 368 (ч. 2) Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Публічная абраза прэзідэнта РБ здзейснены асобай, якая раней была судзіма за абразу або паклёп альбо злучэнне з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства». Валерый з ІЧУ быў змешчаны ў СІЗА на 2 месяцы [18].

4 чэрвеня 2004 года — упершыню з моманту арышту (1 мая 2004 года) В. Леванеўскага дазволілі сустрэцца з жонкай у СІЗА.[19].

12 ліпеня 2004 года — Леванеўскаму падаўжаюць арышт яшчэ на месяц [20].

21 ліпеня 2004 года — жонка Леванеўскага звярнулася да прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнка з скаргамі на ўмовы ўтрымання мужа ў СІЗА.[21]

21 ліпеня 2004 года — супраць сына Уладзіміра ўзбуджаная крымінальная справа па ст.342 КК Беларусі — «арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу» (тэрмін арышту — да 3 гадоў) [22].

21 ліпеня 2004 года — Валерый Леванеўскі аб’яўляе галадоўку ў СІЗА [23].

27 ліпеня 2004 года — Леванеўскі спыніў галадоўку [24].

28 ліпеня 2004 года — з Валерыя Леванеўскага і яго сына зняты абвінавачванні па ст.342 КК РБ [25].

1 жніўня 2004 года — Сяргей Шнураў («Ленінград») і Аляксандр Васільеў («Сплін») выступілі ў абарону Леванеўскага.[26]

16 жніўня 2004 года суд падоўжыў Леванеўскаму тэрмін заключэння пад вартай яшчэ на 1 месяц.[27]

7 верасня 2004 года суд Ленінскага р-на г. Гродна (суддзя Дземчанка Д. В., дзяржаўны абвінаваўца Панасюк Э. Р.) прызнаў Васільева Аляксандра Аляксандравіча і Леванеўскага Валерыя Станіслававіча вінаватымі ў публічным абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, злучаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага злачынства, і на падставе ч. 2 арт. 368 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь і прысудзіў абодвух да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.[28]

16 верасня 2004 года Еўрапейскі Парламент заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Валерыя Леванеўскага і ўсіх іншых палітычных праціўнікаў рэжыму.[29]

Сям’я

Жанаты, чацвёра дзяцей.

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 http://amnesty.org.ru/node/781 Архівавана 20 студзеня 2012.
  2. Аўтабіяграфія на афіцыйным сайце Леванеўскага В. С.
  3. 1 2 [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (С.118)]
  4. Бюлетэнь «Прадпрымальнікі» (інтэрнэт-версія)
  5. Валерыю Леванеўскаму адмовілі ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты
  6. Комиссия Гродненского Северного избирательного округа отказала в регистрации инициативной группе Валерия Левоневского
  7. [Хто ёсць хто ў Беларусі / укл. Л. А. Андросік, В. Ф. Голубеў і інш. —Вільня , 2007. — 256 с. (ст.118)]
  8. НА ПОСТ ПРЕЗИДЕНТА БЕЛАРУСИ ПРЕТЕНДУЮТ 25 ЧЕЛОВЕК(недаступная спасылка)
  9. ПРЕДСЕДАТЕЛЬ СТАЧКОМА ПРЕДПРИНИМАТЕЛЕЙ В.ЛЕВОНЕВСКИЙ ВЫБЫВАЕТ ИЗ ПРЕДВЫБОРНОЙ ГОНКИ — ИК «БелаПАН»
  10. В ПОДДЕРЖКУ ПОТЕНЦИАЛЬНОГО КАНДИДАТА В ПРЕЗИДЕНТЫ ВАЛЕРИЯ ЛЕВОНЕВСКОГО СОБРАНО 19 ТЫСЯЧ ПОДПИСЕЙ(недаступная спасылка) — ИК «БелаПАН»
  11. Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2001 г. № 20 Архівавана 8 кастрычніка 2011.
  12. Беларусь: Валерий Левоневский и Александр Васильев попали в тюрьму за публикацию стихотворения Архівавана 20 студзеня 2012.
  13. Арестован Валерий Левоневский
  14. 1 2 3 В Гродно ищут поэта Чуковского Архівавана 6 снежня 2012. — газета «Комсомольская Правда» в Белоруссии"
  15. Сотрудники КГБ и ОМОН взяли штурмом квартиру Валерия Левоневского (фото)
  16. Фоторепортаж с обыска квартиры Левоневского
  17. Тотальная «зачистка» в Гродно
  18. Меру стрымання для Леванеўскага пакінулі без змен — два месяцы ў СІЗА — Радыё Свабода
  19. Валерию Левоневскому впервые разрешили встретиться с женой
  20. Валерый Леванеўскі будзе сядзець за кратамі да 15 жніўня
  21. Марина Левоневская: «Остановите расправу над моим мужем!»
  22. Новая крымінальная справа распачата ў Гродна супраць Валерыя Леванеўскага, яго сына і сям’і Васільевых — Радыё Свабода
  23. Валерий Левоневский объявил голодовку
  24. Валерий Левоневский прекратил голодовку
  25. Леванеўскага больш не абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянаванага мітынгу
  26. Российские музыканты присоединились к акции «Международной Амнистии» в защиту узников совести в Белоруссии — Другие берега
  27. ВАЛЕРИЮ ЛЕВОНЕВСКОМУ ВНОВЬ ПРОДЛЕН СРОК ПРЕБЫВАНИЯ ПОД СТРАЖЕЙ(недаступная спасылка) — ИК «БелаПАН»
  28. Прысуд суда Ленінскага раёна г. Гродна
  29. Рэзалюцыя Еўрапейскага парламента аб становішчы ў Беларусі на розных мовах

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вязні сумлення
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення арганізацыяй Amnesty International у Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне