wd wp Пошук:

Валерый Паўлавіч Аляксееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксееў.

Валерый Паўлавіч Аляксееў (руск.: Валерий Павлович Алексеев) (22 жніўня 1929[1], Масква, СССР7 лістапада 1991, Масква, СССР) — савецкі антраполаг і археолаг. Доктар гістарычных навук (1967), акадэмік АН СССР (1988).

У 1952 г. скончыў далёкаўсходні факультэт Маскоўскага інстытута ўсходазнаўства. У 1955 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Палеоантропология Южной Сибири», а ў 1965 г. доктарскую — «Краниология народов Восточной Европы и Кавказа в связи с вопросами их происхождения». Працаваў у Інстытуце этнаграфіі АН СССР. З 1988 да 1991 гг. дырэктар Інстытута археалогіі АН СССР.

Навуковыя даследаванні

Даследаваў старажытнае і сучаснае насельніцтва Усходняй Еўропы, Каўказа, Сібіры, Манголіі, Індыі, Кубы і інш. Прапанаваў прынцыпова новую класіфікацыю чалавечых рас, заснаваную на паслядоўнасці ўзнікнення ачагоў расаўтварэння. У кнізе «Паходжанне народаў Усходняй Еўропы» (1969) абагульніў этнагенетычны аналіз палеаантрапалагічных дадзеных, у т.л. па беларусах XIX ст. Прымаў удзел у падрыхтоўцы навуковых кадраў і фарміраванні навуковай тэматыкі групы антрапалогіі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.

У 1978 г. прапанаваў вылучыць асобны від Homo rudolfensis.

Пахаваны на Пятніцкіх могілках (Масква).

Творы

Кнігі, брашуры

Артыкулы

Расавая геаграфія беларусаў і праблемы этнагенезу / В. П. Аляксееў, М. У. Вітаў, Л. І. Цягака; АН Беларусі, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 128 с. — ISBN 5-343-00794-5.

Зноскі

  1. http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-49343.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Палеаантраполагі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута этналогіі і антрапалогіі РАН
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Аўтары заалагічных таксонаў
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Антраполагі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага інстытута ўсходазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Папулярызатары навукі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута археалогіі РАН
Катэгорыя·Памерлі 7 лістапада
Катэгорыя·Археолагі СССР
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя на Пятніцкіх могілках