Вале́рый Андрэ́евіч Пячэ́ннікаў (25 студзеня 1941, Касцюковіцкі раён Магілёўскай вобласці — 24 кастрычніка 2015, Мінск) — старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта са жніўня 1983 года па снежань 1985 года.
Працоўны шлях пачаў у 1957 году цесляром у будаўнічай арганізацыі. Пасля службы ў Савецкай Арміі вучыўся ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце (сучасны БДУІР), абіраўся сакратаром камітэта камсамола гэтага ж інстытута, потым — першым сакратаром Савецкага райкаму камсамола г. Мінска.
З 1972 года — на партыйнай рабоце.
Са жніўня 1983 года па снежань 1985 года ўзначальваў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Са снежня 1985 года першы сакратар Мінскага гаркама КПБ. С 28 ліпеня 1986 года да 1991 сакратар ЦК КПБ па ідэалогіі.