wd wp Пошук:

Валерый Іосіфавіч Атрашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Атрашкевіч. Валерый Іосіфавіч Атрашкевіч (22 красавіка 1939, в. Красная Горка, Ушацкі раён — 26 студзеня 1990) — беларускі літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1979), дацэнт (1985).

Біяграфія

Бацька, Іосіф Іванавіч, у 1939 быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны трапіў у акружэнне, пайшоў у партызаны. Загінуў у час прарыву блакады Полацка-Лепельскай партызанскай зоны ў маі 1944 года. Маці, Шастакова Ганна Сямёнаўна, была загадчыцай Лагаўской пачатковай школы. У гады вайны В. Атрашкевіч разам з бацькамі знаходзіўся ў партызанскім атрадзе. Вучыўся ў Лагаўской пачатковай, Ленінскай сямігадовай школах. Пасля заканчэння Ушацкай СШ (1956) працаваў ва Ушацкім РДК, бібліятэкарам Ушацкай дзіцячай бібліятэкі, загадчыкам Наваміраўскай хаты-чытальні. У 1957 годзе паступіў на філалагічны факультэт Полацкага педінстытута, а ў 1959 годзе ў сувязі з яго расфарміраваннем быў пераведзены ў Магілёўскі педінстытут, які скончыў у 1962 годзе. Працаваў асістэнтам, выкладчыкам кафедры беларускай мовы гэтага інстытута (1962—1968).

У 1968 перайшоў на кафедру беларускай літаратуры, з 1979 — загадчык кафедры літаратуры, дацэнт (1985). Член КПСС з 1964.

Творчая дзейнасць

Літаратурную дзейнасць пачаў з вершаў. Першы яго верш апублікаваны ў газеце «Знамя юности» (1958). Аўтар навуковых работ па гісторыі беларускай літаратуры і тэксталогіі, крытычных артыкулаў і рэцэнзій па пытаннях літаратуры і тэатра, манаграфіі «Ад прататыпа да вобраза» (1984), у якой на аснове разгляду творчасці Ц. Гартнага, М. Гарэцкага, Я. Коласа даследуе праблемы аўтабіяграфізму ў беларускай савецкай мастацкай прозе[1].

Зноскі

  1. Атрашкевіч Валерый Іосіфавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў