wd wp Пошук:

Валдэморт

Лорд Валдэмо́рт (англ.: Lord Voldemort; імя пры нараждэнні — Том Ма́рвала Рэдл, англ.: Tom Marvolo Riddle) — выдуманы персанаж Серыі раманаў «Гары Потэр», галоўны антаганіст. Вялікі цёмны чараўнік, які валодае велізарнейшай магічнай сілай і практычна дасягнуў бессмяротнасці пры дапамозе хоркруксаў.

Лорд Валдэморт упамінаецца ўва ўсіх кнігах (непасрэдна з Гары ён сустракаецца ў першай, другой, чацвёртай, пятай і сёмай кнігах), а ў фільмах яго граюць Рычард Брэмер (твар на патыліцы Квірэла), Ян Харт (успамін), Кысціян Коўлсан (16-гадовы Том Рэдл у другім фільме), Рэйф Файнс (паўстаўшы Валдэморт, асноўнае аблічча з чацвёртага фільма да канца кінасерыі), Хіра Файнс-Тыфін (11-гадовы Том Рэдл ва ўспамінах Дамблдора ў шостым фільме) і Фрэнк Дылэйн (16-гадовы Том Рэдл ва ўспаміне Гарацыя Слізнарта ў шостым фільме.

Імя

Арыгінальнае імя Voldemort мае французскае паходжанне: прыблізнае значэнне французскага словазлучэння «vol de mort» — «палёт смерці»[1]. У 2015 годзе Роўлінг напісала ў сваім Твітэры, што імя правільна вымаўляецца без «Т» на канцы[2].

Зноскі

  1. Роулинг извинилась перед французской публикой за имя, выбранное для Волдеморта(руск.) , HPClub (4 лютага 2009). Праверана 19 сакавіка 2013.
  2. Джоан Роулинг подтвердила, что имя Волан-де-Морта все произносят неправильно(руск.) , HPClub (20 кастрычніка 2016). Праверана 20 кастрычніка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P18)
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы гісторый пра Гары Потэра
Катэгорыя·Выдуманыя сіроты
Катэгорыя·Літаратурныя злачынцы
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Персанажы-магі
Катэгорыя·Выдуманыя забойцы
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P373)