wd wp Пошук:

Валдэмарс Замуэлс

Валдэмарс Замуэлс (лат.: Voldemārs Zāmuels; 22 мая 1872 — 16 студзеня 1948) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1924 годзе.

Вывучаў права ў Тартускім універсітэце. З восені 1917 да восені 1918 узначальваў дзейнасць Латвійскай нацыянальнай рады. Пасля абвяшчэння незалежнасці Латвіі — суддзя Вярхоўнага суда (з лістапада па снежань 1918 года). У верасні 1919 года стаў галоўным пракурорам Вярхоўнага суда.

У красавіку 1920 года абраны членам Канстытуцыйнага суду са спісу ад дэмакратаў і цэнтрыстаў. У кабінеце Зігфрыдса Мейеровіцса ўзначальваў Міністэрства сельскай гаспадаркі (чэрвень 1921 — ліпень 1922 года).

27 студзеня 1924 года быў прызначаны прэм’ер-міністрам Латвіі. Ён быў першым у гісторыі дзяржавы кіраўніком урада, які не паходзіў з Латвійскай сялянскай партыі. На працягу першых трох месяцаў 1924 года ён таксама быў міністрам юстыцыі. На пасадзе прэм’ер-міністра яго змяніў Гуга Цэлміньш.

У 1927 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах як адзін з чатырох апанентаў свайго паплечніка па партыі Густаўса Зэмгалса.

Падчас Другой сусветнай вайны эміграваў ў Германію.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Латвіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Памерлі 16 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Тартускага ўніверсітэта
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Латвіі