wd wp Пошук:

Валасяніца малая

Валасяніца малая, мухалоўка малая, лоцманчык (Ficedula parva) — птушка сямейства мухалоўкавых.

Апісанне

Даўжыня цела 11,5 см, размах крылаў 18,5-21 см. Самец у гнездавы перыяд з iржавымі горлам i грудзьмi (як у малінаўкі), шчокi шэрыя, самка з жаўтавата-карычневым налётам (не блытаць з самкай лугавога ерчыка). Самец i самка з белымi плямамi па баках хваста. Маладыя падобныя да самкi. Характэрна рухае хвастом. Голас: вясёлы i гучны спеў пачынаецца.

Пашырэнне

Арэал: ад Заходняй Еўропы (Данія, усход Германii і поўдзень Швецыі) поясам праз Еўропу і Азію (да Камчаткі і Сахаліна ўключна), а таксама Малая Азія, Каўказ і паўночны Іран.

На захадзе арэала жыве ў старых, вільготных і зацененых лiсцевых або мяшаных лясах (часцей букавыя i пiхтава-букавыя). На раўнiнах цэнтральнае Еўропы насяляе дубовыя, дубова-грабавыя лясы i алешнiкi. У прыбалтыйскiх краiнах, Расii i Беларусi — розныя тыпы мяшаных хваёвых бароў, на поўначы засяляе ельнiкi. Аддае перавагу высокiм дрэвам з добра развiтым падростам, мясцiнам паблiзу ад вады, палянам i высечкам. У Малдавii засяляе таксама старыя сады i вiнаграднiкi. У Цэнтральнай Еўропе (Германiя, Польшча, Славакiя) сустракаецца ад раўнiн да 1700 м над у.м., на Балканах — да 1300 м, у Арменii — да 2350 м.

Пералёты від. Акрамя арэала сустракаецца на в-ве Мядзведжым, у Iсландыi, Вялiкабрытанii, Iрландыi, Францыi, Бельгii, Люксембургу, Швейцарыi, Iспанii, Балеарах. Зімуе на поўдні Азіі (Пакiстан, Iндыя, Iндакiтай, усход i поўдзень Кiтай, Малайзiя), верагодна, таксама ў Афрыцы.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ў вялiкiм (часам напаўадкрытым) дупле (можы быць і ў штучным) або ў шчыліне цi расколiне дрэва (муроў), у развiлцы некалькiх галiн каля ствала, звычайна на вышынi 1,5-4 м над зямлёй. Знешняя частка з сухіх і завялых лістоў i сцёблаў; унутраная – з раслiннага пуху, валокнаў раслiн, павуцiння, кавалкаў зялёнага моху. Скупая высцілка з лістоў травы, кавалкаў моху, валосся і сухога лісця дрэў і кустоў (матэрыял шчыльна сплецены).

Яйкі (звычайна 5-6) са слаба завостраным вузейшым канцом, белаватыя, жоўта-белыя, жоўта-ружовыя або блакiтна-зялёныя з густымі і вельмі дробнымі ржавымі цi чырвона-карычневымi плямкамі, часам сканцэнтраванымi на шырэйшым канцы.

Падвіды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мухалоўкавыя