wd wp Пошук:

Валадар мух

«Валадар мух» (англ.: The Lord of the Flies) — алегарычны раман славутага брытанскага пісьменніка У. Голдынга, выдадзены ў 1954 г. Гэта першы і найбольш паспяховы раман гэтага аўтара — які набыў сусветнае прызнанне і ў 1983 г. быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй у галіне літаратуры.

Агульныя моманты сюжэту

Паводле сведчанняў самога У. Голдынга, адразу пасля вайны неверагоднасці англійскіх «выхаваўчых раманаў» — кнігі Р. М. Балантайна «Каралавы востраў» (1858 г.). Раман Голдынга напоўнены алюзіямі на кнігу ХІХ ст. (ад імёнаў галоўных герояў да паасобных рэплік), якія пакліканы выявіць адну з важных інтэнцыяў аўтара — палеміку з ідэалістычным і зададзеным творам, у якім, як лічыў Голдынг, адлюстраваны не сапраўдныя англійскія хлопчыкі, а трызненні аўтара і сістэмы выхавання. Ювелірная якасць гэтай працы Голдынга засведчана наступным фактам: калі рыхтавалася першая экранізацыя «Валадара мух», рэжысёр фільма палічыў за патрэбнае азнаёміць бацькоў маленькіх актораў з літаратурнай першакрыніцай і разаслаў ім кнігі. У адказ ён атрымаў поўную згоду, матываваную падабенствам «Валадара мух» і «Каралавага вострава» [1].

Інтэрпрэтацыя

Галоўная тэматыка раману — нараджэнне гвалту ў людзях. У рамане сітуацыя абвастраецца праз тое, што галоўныя пратаганісты — дзеці, якіх зазвычай малююць як сімвалаў нявіннасці і чысціні. Чым больш дзеці трацяць сувязь з цывілізацыяй і законам, тым больш знікаюць іх уяўная, выдуманая дарослымі нявіннасць і чысціня і тым большую вагу набывае права і закон фізічнай сілы.

Падобную тэму артыкулюе раман Жуля Верна «Два гады вакацый» (1888 г.): тут дзеці цярпяць крушэнне на сваім уласным востраве і самастойна арганізоўваюцца. Аднак у гэтым выпадку дзеці працуюць разам, канструктыўна, замест таго, каб спрачацца ці нават забіваць адно аднаго.

Сімволіка

Зноскі

  1. Wallace R. A. A gamble on the impossible // Live Intrenational, 2.12.1963, p. 79
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Творы 1954 года
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэбютныя раманы
Катэгорыя·Антыўтопіі
Катэгорыя·Раманы на англійскай мове