wd wp Пошук:

Валадарскі мост

Валадарскі мост (руск.: Волода́рский мост) — развадны мост цераз Няву ў Санкт-Пецярбургу. Злучае Народную і Іванаўскую вуліцы (Неўскі раён). Частка Цэнтральнай дугавой магістралі. Адзіны ў горадзе мост з эстакадай для з’езду трамваяў (левы бераг). Вышэй па цячэнні знаходзіцца Вялікі Абухаўскі мост, ніжэй — Фінляндскі чыгуначны мост.

У 1932—1936 гадах па праекце інжынера Г. П. Перэдэрыя быў пабудаваны трохпралётны жалезабетонны арачны мост з металічным двукрылым развадным пралётам. У 1986—1993 гадах стары мост быў разабраны і заменены металічным бэлечным.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Масты цераз Няву
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Стальныя масты
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Развадныя масты Санкт-Пецярбурга