wd wp Пошук:

Вайна за брэтонскую спадчыну

Вайна за брэтонскую спадчыну (фр.: guerre de Succession de Bretagne) або вайна дзвюх Жанн (фр.: guerre des deux Jeanne) — другарадны ваенны канфлікт, які выбухнуў падчас Стагадовай вайны ў 13411364 гг. паміж Домам Блуа і Домам Манфор за кантроль над герцагствам Брэтань.

Вайна пачалася пасля смерці герцага Жана III Брэтонскага, які не пакінуў спадкаемцаў. Жанна дэ Пенцьеўр і Жанна Фландрская аспрэчвалі адна ў адной спадчыннае права і, у рэшце рэшт, падштурхнулі сваіх мужоў, Жана дэ Манфора і Карла дэ Блуа заявіць свае правы на герцагства. У тыя часы Англія і Францыя ўжо некалькі год знаходзіліся ў стане канфлікту (Стагадовая вайна пачалася ў 1337 годзе). Эдуард III абвясціў сябе каралём Францыі, і Жан дэ Манфор прынёс яму амаж. А Карл дэ Блуа пакляўся ў адданасці свайму дзядзьку, Філіпу VI.

У 1341 годзе французы ўзялі ў палон Жана дэ Манфора і аддалі герцагства Карлу дэ Блуа, але ў 1342 годзе Эдуард III высадзіўся ў Брэсце. Жана дэ Манфора кінулі ў турму, Жанна Фландрская звар’яцела. У 1343 годзе было заключана перамір’е.

Status quo саблюдаўся аж да да паражэння французаў у бітве пры Арэ ў 1364 годзе. Перамога праанглійскай партыі дазволіла ў 1365 годзе заключыць першую Герандскі дагавор, якая зрабіла законным спадкаемцам Жана IV Брэтонскага. Жан у сваю чаргу падпісаў саюзны дагавор з Англіяй.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Войны Францыі
Катэгорыя·Гісторыя Брэтані
Катэгорыя·Войны Англіі
Катэгорыя·Стагадовая вайна
Катэгорыя·Войны за спадчыны
Катэгорыя·Войны XIV стагоддзя