wd wp Пошук:

Вазапісец Пана

Пеліка з выявай барацьбы Геракла і Бусірыса, знойдзеная ў Феспіях. Нацыянальны археалагічны музей Афін

Вазапісец Пана — ананімны атычны грэчаскі вазапісец, прадстаўнік чырвонафігурнага вазапісу. Вазапісец Пана лічыцца вучнем Місана. Працаваў прыкладна з 480 да 450 да н. э.

Яго імянная ваза — кратар з выявай Пана, які пераследуе пастуха на боку А, і смерцю Актэона — на боку В, цяпер захоўваецца ў Музеі вытанчаных мастацтваў, Бостан.

Сярод прац вазапісца Пана кратары, пелікі, гідрыі і амфары. У цэлым яго аўтарству прыпісваюць больш за 100 ваз. Сцэны яго вазапісу характарызуюцца свежасцю малюнка, майстэрствам выканання, поўныя гумару і іроніі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1 тысячагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Вазапісцы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў V стагоддзі да н.э.