wd wp Пошук:

Ваенны ардынарыят Кеніі

Ваенны ардынарыят Кеніі (англ.: Military Ordinariate of Kenya) — ваенны ардынарыят Рымска-Каталіцкай Царквы, які дзейнічае ў Кеніі. Ваенны ардынарыят Кеніі, падпарадкоўваючыся непасрэдна Святому Прастолу, забяспечвае пастырскае акармленне ваеннаслужачых Кенійскай арміі і іх сем’яў.

Гісторыя

20 студзеня 1964 года ў Кеніі быў арганізаваны інстытут ваеннага капеланства для вайскоўцаў кенійскага войска.

21 ліпеня 1986 года Рымскі Папа Ян Павел II выпусціў булу «Spirituali militum curae», якой заснаваў ваенны ардынарыят Кеніі. Ардынарыят з’яўляецца асобнай самастойнай царкоўнай структурай на ўзроўні епархіі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Кеніі
Катэгорыя·Ваенныя ардынарыяты
Катэгорыя·Узброеныя сілы Кеніі
Катэгорыя·1964 год у Афрыцы