wd wp Пошук:

Ваенны ардынарыят Германіі

Ваенны ардынарыят Германіі (ням.: Katholisches Militärordinariat) — ваенны ардынарыят Рымска-Каталіцкай Царквы, які дзейнічае ў Германіі. Ваенны ардынарыят Германіі, падпарадкоўваючыся непасрэдна Святому Прастолу, забяспечвае пастырскае акармленне ваеннаслужачых германскай арміі і іх сем’яў. Кафедральным саборам ваеннага ардынарыята Германіі з’яўляецца царква Святога Яна Хрысціцеля ў Берліне, якая носіць тытул basilica minor.

Гісторыя

У 1868 годзе Святы Прастол стварыў кангрэгацыю ваенных капеланаў для Прускага каралеўства, але па заканчэнні Першай сусветнай вайны яна была скасавана.

20 ліпеня 1933 года кангрэгацыя ваенных капеланаў была адноўлена, але пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ўзброеныя сілы нацысцкай Германіі былі распушчаны, а ардынарыят ізноў скасаваны.

Кангрэгацыя ваенных капеланаў была адноўлена ў 1956 годзе ў сувязі з утварэннем новай нямецкай арміі (Бундэсвера).

21 ліпеня 1986 года Папа Рымскі Ян Павел II выдаў булу «Spirituali militum curae», якой пераўтварыў кангрэгацыю ваенных капеланаў у ваенны ардынарыят Германіі.

Крыніца

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя ардынарыяты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Германіі
Катэгорыя·Узброеныя сілы Германіі