wd wp Пошук:

Ваенны амфітэатр у Аквінкуме

Ваенны амфітэатр — адна з галоўных славутасцей сярод руін старажытнарымскага горада Аквінкум. Адзін з дзвюх амфітэатраў рымскага горада (другі — меншы па аб’ёму грамадзянскі амфітэатр)[1]. Размяшчаецца ў некалькіх кіламетрах на поўдзень ад асноўнай тэрыторыі Аквінкума. Цяпер знаходзіцца на тэрыторыі БудапештаОбудзе).

Амфітэатр пабудаваны ў сярэдзіне II стагоддзя н.э. Гэта адзін з найбуйнейшых амфітэатраў, пабудаваных рымлянамі па-за Італіяй.

Амфітэатр выкарыстоўваўся для гладыятарскіх баёў, сутычак з дзікімі жывёламі і наўмахій.

Будынак мае форму эліпса, даўжыня вялікай восі арэны складае 89 м, малой — 66 м. У амфітэатр вяло 20 варот. У ім магло размясціцца каля 12 000 гледачоў.

Зноскі

  1. Помнікі антычнага Аквінкума Архівавана 12 лютага 2008.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Амфітэатры Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Будапешта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96