wd wp Пошук:

Вадзяны перац

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вадзяны перац (значэнні).

Вадзяны́ пе́рац, лягушыная трава, драсён перцавы (Persicaria hydropiper) — аднагадовая травяністая расліна з роду драсён сямейства драсёнавых. Народныя назвы вадзяная гарчыца, дрост, гарчак бабскі.

Апісанне

Расліна вышынёй 30-60 см, з паўзучым карэнішчам, едкая, пякуча-горкая на смак. Сцяблы прамастойныя, вузлаватыя, з раструбамі, часта чырванаватыя. Лісце падоўжана-ланцэтнае, з залозістымі кропкамі, звеху голае, знізу слабаапушанае, верхняее сядзячае, ніжняе чаранковае. Кветкі дробныя, зеленавата- або белавата-ружовыя, у вузкіх перарывістых паніклых коласападобных гронках. Плод — трохгранны матавы арэшак.

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі — усюды. Расце на багністых берагах рэк, азёр, сажалак, на вільготных лугах, у чорнаальховых лясах. Цвіце ў чэрвені-верасні.

Выкарыстанне

Старажытная лекавая расліна, вядома як кроваспыняльны, вяжучы, абязбольвальны, заспакаяльны, процізапаленчы і антысептычны сродак. Выкарыстоўваюць сцяблы, лісце, кветкі. Добры фарбавальнік. Ядавіты.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Драсёнавыя
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара