wd wp Пошук:

Вадалюб чорны

Вадалюб чорны[1] (Hydrophilus piceus) — від насякомых сямейства вадалюбы (Hydrophilidae)[2]).

Апісанне

Даўжыня цела насякомага да 47 мм. Цела бліскучае, шэра-чорнае з аліўкавым адценнем. Адзін з найбуйнейшых жукоў Еўропы.

Распаўсюджанне

Палеарктычны від. Сустракаецца ў значнай частцы паўночна-заходняй і цэнтральнай Еўропы (ад Іспаніі да Скандынавіі і Украіны), у Паўночнай Афрыцы (Лівія, Егіпет, Алжыр) і частцы Азіі (Аравія, Турцыя, Ізраіль, Сірыя, Кітай, Індыя).

Экалогія

Дарослыя жукі любяць стаячыя вадаёмы і сілкуюцца воднымі раслінамі. Самкі адкладаюць да 50 яіц у коканы, якія плаваюць па паверхні вады, прымацаваныя да якой-небудзь расліны. Лічынкі вядуць драпежніцкі лад жыцця, нападаючы на малявак рыб.

Зноскі

  1. Лапацін І. К. Вадалюбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 393
  2. Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вадалюбы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе