wd wp Пошук:

Вавіла Нікамедыйскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вавіла. Вавіла Нікамедыйскі (памёр паміж 305311) — хрысціянскі мучанік, настаўнік, паводле хрысціянскага паддання забіты разам з дзецьмі ў часы ганенняў імператара Максіміяна. Памяць у Праваслаўнай царкве 4 верасня (па юліянскім календары).

Падчас ганенняў імператара Максіміяна ў Нікамедыі на суд былі прыведзены старац Вавіла і 84 яго вучня, якія былі падвергнуты розным катаванням з мэтай атрымаць ад іх адрачэнне ад хрысціянства, пасля чаго былі абезгалоўлены. Целы пакараных смерцю ўначы былі тайна ўзяты хрысціянамі і вывезены ў Візантыю.

У адзін дзень з Вавілай Нікамедыйскім здзяйсняецца памяць Вавілы Антыяхійскага, гісторыя якога апісана Еўсевіем Кесарыйскім. Высоўваюцца здагадкі, што гэта мог быць адзін і той жа чалавек (у шэрагу візантыйскіх календароў нават адбываецца іх змешванне), але дастатковых падстаў для гэтага няма.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя IV стагоддзя
Катэгорыя·Мучанікі
Катэгорыя·Памерлі ў IV стагоддзі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Святыя Нікамедыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Абезгалоўленыя