Ваву́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Вавулічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Драгічынскім раёне Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя сельсавета ўвайшла ў склад новаўтворанага Гутаўскага сельсавета[1].