Ва́верскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ваверка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мейраўскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1811 чалавек[2], з іх 74,9 % — палякі, 14,2 % — беларусы, 4,7 % — рускія[3].