wd wp Пошук:

Вабіч

Вабічрака ў Круглянскім, Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток Друці (басейн Дняпра).

Друць Аслік Вабіч Грэза

Даўжыня ракі 74 км. Плошча вадазбору 565 км. Густата рачной сеткі 0,38 км/км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 м/км. Пачынаецца за 1,7 км у напрамку на ўсход ад вёскі Бураўшчына Круглянскага раёна, упадае ў Друць за 2 км на ўсход ад вёскі Прыбор Бялыніцкага раёна.

Асноўныя прытокі: Чарнаводка, Васілеўка, Лімнічанка (злева), Свяцілаўка (справа).

Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шырынёй 0,6—1 км. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма двухбаковая, пераважае шырыня 0,2—0,4 км. Рэчышча звілістае, шырыня 10—25 м, у верхнім цячэнні каналізавана 24 км.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Рэкі Бялыніцкага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Шклоўскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Друці
Катэгорыя·Рэкі Круглянскага раёна