wd wp Пошук:

Біфросцкі ўніверсітэт

Біфросцкі ўніверсітэт (ісл.: Háskólinn á Bifröst) — ісландская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у мястэчку Біфрост.

Агульная характарыстыка

Вучэльня была заснавана ў 1918 годзе ў Рэйк’явіку як кааператыўны каледж. У 1955 годзе школу было вырашана перанесці на цяперашняе месца, на тэрыторыі тагачаснага фальварку. Так было створана універсітэцкае паселішча Біфрост. Вучэльня змяніла сваю назву на Кааператыўны ўніверсітэт у 1988 годзе, на Біфросцкую школу бізнесу ў 2000 годзе і, нарэшце, на Біфросцкі ўніверсітэт у 2006 годзе. Ва ўніверсітэце ёсць кампус, але большасць студэнтаў навучаюцца завочна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты Ісландыі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ісландыя
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1918 годзе