Бітрэйт (англ.: bitrate) — хуткасць перадачы або апрацоўкі бітаў інфармацыі за адзінку часу. Бітрэйт прынята выкарыстоўваць пры вымярэнні эфектыўнай хуткасці перадачы інфармацыі праз канал, або выключна хуткасці перадачы «карыснай інфармацыі» (акрамя такой, па канале можа перадавацца службовая інфармацыя — напрыклад, стартавыя і стопавыя біты пры асінхроннай перадачы па RS-232 або кантрольныя знакі пры залішнім кадаванні). Хуткасць перадачы інфармацыі, якая ўлічвае поўную прапускную здольнасць канала, вымяраюць у бодах.
Тэрмін бітрэйт выкарыстоўваецца ў двух асноўных значэннях:
Бітрэйт выяўляецца бітамі ў секунду (біт/c, bit per second), а таксама вытворнымі велічынямі з прыстаўкамі кілa- (кбіт/c, kbit/s, kbps), мега- (Мбіт/c, Mbit/s, Mbps) і т. д.
У фарматах струменевага відэа і аўдыё (напрыклад, MPEG і MP3), якія ўжываюць сціск cа стратай якасці, параметр «бітрэйт» выяўляе ступень сціску струменя і, тым самым, вызначае памер канала, для якога сціснуты струмень дадзеных. Часцей за ўсё бітрэйт гуку і відэа вымяраюць у кілабітах за секунду (англ.: kilobit per second, kbps), радзей — у мегабітах за секунду (толькі для відэа).
Існуе тры рэжымы сціску струменевых дадзеных:
Сталы бітрэйт — варыянт кадавання струменевых дадзеных, пры якім карыстальнік першапачаткова задае неабходны бітрэйт, які не змяняецца на працягу ўсяго струмню дадзеных. Яго галоўная вартасць — магчымасць даволі сапраўднага прадказання памера канчатковага файла. Аднак варыянт са сталым бітрэйтам не вельмі падыходзіць для музычных твораў, гучанне якіх дынамічна змяняецца ў часе, з-за чаго падобны метад не забяспечвае аптымальных суадносін памеру і якасці.
Кодэк абярае патрэбны бітрэйт, зыходзячы з параметраў (узроўню жаданай якасці). На працягу кадаванага фрагмента бітрэйт можа змяняцца. Пры сціску гуку патрэбны бітрэйт вызначаецца на аснове псіхаакустычнай мадэлі. Дадзены метад дае найлепшую якасць выходнага файла, аднак яго дакладны памер не мае лінейнай залежнасці ад бітрэйту. У залежнасці ад характару гуку (або выявы, у выпадку кадавання відэа), памер атрыманага файла можа адрознівацца ў некалькі разоў.
Усярэднены бітрэйт з’яўляецца гібрыдам сталага і пераменнага бітрэйтаў: бітрэйт у кбіт/c задаецца карыстальнікам, а праграма вар’іруе яго ў пэўных межах. Аднак, у адрозненне ад VBR, кодэр з асцярогай выкарыстоўвае максімальна і мінімальна магчымыя значэнні бітрэйту, каб не рызыкаваць выйсці за зададзеную карыстальнікам сярэднюю велічыню. Якасць выходнага файла атрымліваецца ў выніку трохі лепш, чым пры выкарыстанні CBR, але горш, чым пры выкарыстанні VBR. З іншага боку, гэты метад дазваляе найболей гнутка задаваць бітрэйт (для аўдыё гэта можа быць любы лік паміж 8 і 320 кбіт/с, супраць лікаў, кратных 16 у метадзе CBR) і з значна большай (у параўнанні з VBR) дакладнасцю прадказваць памер выходнага файла.