wd wp Пошук:

Бітва ў Мёрах

Бітва ў Мёрах — умоўная назва, якую ў СМІ далі інцыдэнту, што адбыўся ў кастрычніку 1957 года ў Мёрскім раёне, калі воўк, хворы на шаленства, пакусаў не менш за 25 мясцовых жыхароў[1].

Абставіны трагедыі

З 5 па 7 кастрычніка 1957 года ў тагачаснай Маладзечанскай вобласці, у асноўным у Мёрскім раёне, шалёны воўк прабег больш за 150 км, нападаючы на людзей і свойскіх жывёл. Па яго маршруце пацярпелі 25 чалавек, у тым ліку 19 — вельмі цяжка, каля 50 свойскіх жывёл, а таксама невядомая колькасць дзікіх жывёл. Агмень заражэння склаў некалькі соцен квадратных кіламетраў[1].

Ваўка забіў жыхар вёскі Слабада Васіль Тычка[1].

Выратаванне пацярпелых

Ужо 6 кастрычніка пра здарэнне стала вядома ў Маскве. Па збегу прыязных абставінаў літаральна за некалькі гадоў да гэтага ў СССР была распрацавана першая савецкая вакцына супраць шаленства. У Мёрскі раён быў накіраваны Леанід Балтуцый, адзін з распрацоўшчыкаў новай вакцыны[1].

Пераадолеўшы цяжкасці транспарціроўкі вакцыны з Масквы праз Маладзечна — абласны цэнтр — у Мёры, Л. Балтуцый прыехаў на месца, дзе мясцовыя ўлады абвясцілі каранцін, разгарнулі аператыўны штаб і прыцягнулі атрад санітарнай авіяцыі(руск.) бел. і ўсюдыходы(руск.) бел.. У Мёрах разгарнулі шпіталь, куды звозілі пацярпелых. З Масквы і Мінска вяліся кансультацыі па прамой радыёсувязі, акрамя гэтага з Мінска дастаўлялі ўсе неабходныя матэрыялы і абсталяванне, патрэбныя для чарапных і пластычных аперацый[1].

Леанід Гаўрылавіч Балтуцый пазней расказваў, што пад уплывам эмоцый пасля сустрэчы з вялікай групай сваякоў і аднавяскоўцаў пацярпелых, якія прыйшлі развітвацца з блізкімі, ён даў сумленнае слова, што ніхто не памрэ. Усім правялі курс антырабічных уколаў, а таксама патрэбныя хірургічныя аперацыі. Вядома, што прынамсі некалькі чалавек атрымалі цяжкія траўмы вачэй, твараў, таму і аперацыі патрабавалі ўдзелу профільных спецыялістаў высокага ўзроўню[1]. Усе пацярпелыя выжылі[2].

Супрацьэпідэміялагічныя мерапрыемствы

Акрамя ўласна лячэння пацярпелых, у рэгіёне быў праведзены шэраг каранцінных мерапрыемстваў. Частка пакусанай ваўком хатняй жывёлы прыйшлося неадкладна забіць, іншую са слядамі свежых ран адправілі ў асаблівы каранцін. Усіх свойскіх сабак пасадзілі на прывязь, а бяздомных адстрэльвалі спецыяльныя брыгады паляўнічых. Таксама быў выраблены адстрэл і дзікіх жывёл у навакольных лясах[2].

Уплыў на культуру

У 1964 годзе кінарэжысёрам Віктарам Архангельскім быў зняты дакументальны фільм «Бітва ў Мёрах»[1].

У 1962 годзе Аляксандр Лін напісаў кнігу «Бітва ў Мёрах», якая прысвечана абставінам здарэння. У кнізе шмат геаграфічных недакладнасцей: вёска Лявонпаль завецца «Лемпаль», забойцам ваўка называецца выдуманы Фёдар Тычына, заміж Заходняй Дзвіны згаданы Нёман, а абставіны гібелі ваўка і далейшых падзей не супадаюць з аповедамі мясцовых жыхароў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Битва в Миорах. Полвека назад бешеный волк изувечил полдеревни. Местные помнят этот ужас до сих пор Архівавана 10 снежня 2020. (руск.)
  2. 1 2 Бешеный волк бежал по Миорскому району и кусал людей — как 62 года назад советские врачи справились с эпидемией бешенства (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Кастрычнік 1957 года
Катэгорыя·1957 год у Беларусі
Катэгорыя·Эпідэміялогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Катастрофы ў Беларусі
Катэгорыя·Катастрофы 1957 года
Катэгорыя·Гісторыя Мёрскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ахова здароўя ў Беларусі